«Мішу з д’Абера» — фільм 2007 года.
Сюжэт
Абвастрэнне адносін з Алжырам адбіваецца на становішчы выхадцаў з гэтай краіны. Месо — дзевяцігадовы хлопчык з сям’і эмігрантаў. Яго маці невылечна хворая. Дзіця трапляе ў тыповую французскую сям’ю Жоржа і Жызель Дзюваль, якія знаходзяцца на мяжы разводу, бо ў іх няма дзяцей. Жызель добра ведае палітычныя перакананні свайго мужа, былога вайскоўца і нацыяналіста Жоржа, таму старанна хавае паходжанне хлопчыка. Месо ператвараецца ў «Мішу». Хлопчык пакарае сэрцы прыёмных бацькоў, і бескампрамісны Жорж улюбляецца ў яго шчырай любоўю. Але Жызель разумее: нельга ўсё жыццё фарбаваць валасы дзіцяці.
Крыніцы