Узнікла ў канцы 1970-х гадоў як безназоўная плошча на стыку зноў пракладзеных вуліц. Сучасная назва — з 1982 года.
Назва Мінская плошча у 1960—70-я гады выкарыстоўвалася таксама ў дачыненні да месца скрыжавання праспекта Чырвоных Казакоў (цяпер — праспект Сцяпана Бандэры) і вуліц Новаканстанцінаўскай і Дзям’яна Каротчанка (цяпер — вуліца Алены Тэлігі) на Куранёўцы (у XIX — 1-й палове ХХ стагоддзя — Траецкая рыначная плошча).
На плошчы размешчаны: сквер з помнікам Арханёлу Міхаілу — заступніку Кіева, рынак «Мінскі», рэстаран хуткага абслугоўвання «McDonald’s», дом побыту «Абалонь» і дзяржаўная раённая адміністрацыя Абалонскага раёнаКіева.