Узніклі ў Візантыі ў IX ст. На Русі вядомы з XI ст., найбольш пашыраны ў XVI ст. ў сувязі з умацаваннем ідэалам асноў самадзяржаўя і стварэння культу агульнарасійскіх святых. У 1530—1540-я гг. складзены «Вялікія Чэцці-Мінеі(руск.) (бел.» ў 12 тамах, у якіх сабраны творы царкоўна-апавядальнай і духоўна-павучальнай літаратуры Русі ад пачатку хрысціянства, уключаны шэраг помнікаў старажытнарускай літаратуры. Амаль пасля кожнага жыція або казання змешчана «слова» айцоў царквы ці твор свецкага зместу. У складзе «Мінеі-Чэцці» дайшлі спісы каштоўнейшых помнікаў старажытнарускай літаратуры.
На Беларусі вядомы «Мінеі-Чэцці» камянецкая і жыровіцкая XV ст., слуцкая XVI ст., супрасльская рукапісная і друкаваная «Мінея агульная», віленская рукапісная — усе XVII ст.