Назва азначае "мелкаастроўе". Яна выкарыстоўваецца з першай паловы 19 ст. Агульная плошча Мікранезіі каля 2,6 тыс. км. кв. Насельніцтва - каля 450 тыс. чал., у асноўным мікранезійцы.
Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Сярэднегадавыя тэмпературы 26-28 градусаў, ападкаў 2000-5000 мм у год. У раёне Каралінскіх астравоў часта ўзнікаюць трапічныя цыклоны. Расліннасць астравоў вечназялёныя лясы, кустарнікі. Высаджваюць какосавую пальму, займаюцца рыбалоўствам.