Мікалай Аляксеевіч Сазонаў

Мікалай Аляксеевіч Сазонаў
Дата нараджэння 8 красавіка 1903(1903-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 1963(1963-01-31) (59 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера электрыфікацыя сельскай гаспадаркі
Месца працы Цэнтральны НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР, акадэмік АСГН БССР
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Аляксеевіч Сазонаў (8 красавіка 1903, Цвер, Расійская імперыя — 31 студзеня 1963) — вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), акадэмік АН БССР (1961), доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1951).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Н. Э. Баўмана (1929). Працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце. З 1933 г. дырэктар Усесаюзнага НДІ электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (Масква), у 19381947 гг. кіраўнік аддзела па выкарыстанні электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы Маскоўскага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 19481954 гг. ва Усесаюзным НДІ электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, адначасова ў 19481952 гг. кіраўнік работ па выяўленні мясцовых энергетычных рэсурсаў Беларусі для электрыфікацыі сельскай гаспадаркі рэспублікі. У 19541958 гг. прафесар Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 19591961 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, з 1961 г. кіраўнік аддзела Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск).

Навуковы і практычны ўклад

Работы па пытаннях прымянення электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы, праблемах павышэння каэфіцыента магутнасці ў электрычных устаноўках. Прапанаваў метады разліку асінхронных электрарухавікоў.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі.

Асноўныя працы

  • Компенсированные асинхронные машины — М.; Л.: ОГИЗ-ГНТИ, 1931.
  • Справочник по применению электроэнергии в сельском хозяйстве — М.: Сельхозгиз, 1958 (в соавт.).
  • Руководство для сельского электромонтера. 5-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1960.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі