Антычныя аўтары звычайна лічылі Мізіяй значныя тэрыторыі паўночнага захаду Малой Азіі. Акрамя так званых Малой і Вялікай Мізіі, у яе складзе вылучалі Трааду, Эолію і Тэўфранію, якія таксама разглядаліся як самастойныя рэгіёны. На захадзе і поўначы Мізія межавала з Эгейскім і Мармуровым морам, на поўдні — з Лідыяй, на ўсходзе — з Віфініяй, на паўднёвым усходзе — з Фрыгіяй.