Міжнародная фінансавая арганізацыя — арганізацыя, ствараемая на аснове міжурадавых (міжнародных) пагадненняў у сферы міжнародных фінансаў. Удзельнікамі пагадненняў могуць быць дзяржавы і няўрадавыя інстытуты.
Мэты і задачы стварэння міжнародных фінансавых арганізацый
Ідэя стварэння міжурадавых арганізацый, якія рэгулююць асноўныя формы міжнародных эканамічных адносін, узнікла пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу ў 1929—1933 гадах. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі ствараюцца шляхам аб'яднання фінансавых рэсурсаў краінамі-удзельніцамі для вырашэння пэўных задач у галіне развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін.
Мэтамі міжнароднай фінансавай арганізацыі могуць быць развіццё супрацоўніцтва, забеспячэння цэласнасці, стабілізацыя складаных сітуацый, згладжванне супярэчнасцей сусветнай гаспадарцы.
Поле дзейнасці міжнародных валютных і крэдытна-фінансавых арганізацый: