Мігель Понтэ |
---|
ісп.: Miguel Ponte |
|
Дата нараджэння |
1882[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1952 |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Званне |
генерал |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
Луіс Мігель Лімія Понтэ-і-Манса дэ Суньіга (ісп.: Luis Miguel Limia Ponte y Manso de Zúñiga; 1882[1], Віторыя — 1952, Маон, Балеарскія астравы[d]) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў[2].
Біяграфія
Паходзіў з сям’і арыстакратаў і землеўладальнікаў. Служыў у кавалерыі. У 1931 годзе, калі была абвешчана Другая рэспубліка, пакінуў армію. У жніўні 1932 года прыняў удзел у спробе дзяржаўнага перавароту генерала Хасэ Санхурха (вядомай як Санхурхада). Пасля правалу ўцёк у Партугалію[3].
У ходзе ліпеньскага путчу 1936 года выступіў на баку змоўшчыкаў, прымаў удзел у паўстанні ў Вальядалідзе. У наступным камандавай 5-й пяхотнай дывізіяй, I і V карпусамі паўстанцкай арміі.
У жніўні 1939 года прызначаны генерал-капітанам Балеарскіх астравоў, але займаў гэтую пасаду ўсяго 9 дзён. Працягваў служыць у якасці камандуючага ўзброенымі сіламі ў Марока[4].
З 1943 па 1949 быў павераным у картэсах, а таксама кіраўніком Вышэйшага савета ваеннай юстыцыі[5]. Выступаў за рэстаўрацыю манархіі[6]. У 1949 годзе на некаторы час, у сувязі з адсутнасцю Франсіска Франка, быў рэгентам краіны[7].
Абвінавачванні
Быў адным з 35 высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судому у здзяйсненні шматлікіх злачынств у часы грамадзянскай вайны і ў першыя гады рэжыму[8][9][10].
Крыніцы
Спасылкі