Мё́́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці . Адміністрацыйны цэнтр — горад Мёры (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Геаграфія
Міёрскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мёрскага раёна. Сельсавет выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы сельсавет мяжуе з Павяцкім і Узмёнскім сельсаветамі, на ўсходзе — з Туркоўскім сельсаветам і балотам Ельня , на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам , на захадзе — з Перабродскім сельсаветам .
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР . Цэнтр — вёска Мёры . З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці , з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці . 7 жніўня 1957 года вёска Мёры набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны.
8 красавіка 2004 года Мёрскі сельсавет утвораны зноў, у яго склад увайшлі населеныя пункты скасаваных Дварнасельскага (27 населеных пунктаў: Беларуская , Блажкі , Вазаўнікі , Вязаўцы , Гір’яты , Дворнае Сяло , Жугераўшчына , Загор’е , Калганова , Канахі , Картавыя , Крыштулі , Мёркі 2 , Наталіна , Падгайцы , Пад’ельцы , Пестуны , Плейкі , Ракавыя , Свярдлы , Селішча , Станулева , Стафанова , Сухія , Цілеўцы , Чахоўшчына і Юнцы ) і Чэраскага (37 населеных пунктаў: Амбросенкі , Басяныя , Варанькі , Вільнова , Вялікая Глінаўка , Вялікая Кавалеўшчына , Гараўцы , Грэцкія , Дзянісова , Дульскія , Застарынцы , Захарні , Казлы , Кручкі , Кучняры , Ліпаўка , Літоўчыкі , Малая Глінаўка , Малая Кавалеўшчына , Маляўкі , Масеўцы , Мацюкі , Мнюхі , Новае Сяло , Новыя Крукі , Палякі , Пацеенкі , Пціцкія , Сілава , Слаўшчызна , Старыя Крукі , Сухавержжа , Сушкі , Татары , Франопаль , Чарасы і Якубаўшчына ) сельсаветаў[ 1] . 15 чэрвеня 2011 года ліквідаваныя вёска Вязаўцы і хутар Застарынцы [ 2] .
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2223 чалавекі[ 3] , з іх 95,1 % — беларусы , 2,7 % — рускія , 0,9 % — украінцы , 0,6 % — палякі [ 4] ; паводле перапісу 2019 года — 1700 чалавек[ 5] .
Населеныя пункты
Зноскі
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Цэнтр Аграгарадкі Вёскі Хутары