У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лікі.
Мэры (Мары) Дуглас Лікі (англ.: Leakey, Mary Douglas) (6 лютага 1913, Лондан — 9 снежня 1996, Найробі) — брытанскі і кенійскі антраполаг і археолаг, жонка і паплечнік Луіса Лікі.
Біяграфія
Прамы нашчадак першага брытанскага спецыяліста па антрапалогіі ў сферы дагістарычнай эпохі Джона Фрыра (1740—1807), нарадзілася 6 лютага 1913 г. у Лондане. Атрымала неафіцыйную падрыхтоўку археолага, прымала ўдзел у раскопках. У 1933 г. у Лондане сустрэла свайго будучага мужа, і разам з ім пачала пошук рэшткаў продкаў сучаснага чалавека ў Афрыцы. У 1959 годзе выявіла ў алдувайскай цясніне рэшткі зінджантрапа, пасля рэкласіфікаванага як чэрап Paranthropus boisei.
Іншай важнай знаходкай Лікі стала сківіца з Лаэтолі — мясцовасці, размешчанай у 40 км ад цясніны Алдувай, асобіна, якой належала костка, была названая аўстралапітэкам афарскім (Australopithecus afarensis). У 1976—1978 гг. у Лаэтолі былі знойдзеныя зацвярдзелыя адбіткі ступняў трох гамінідаў, якія пакінулі сляды ў мяккім вулканічным попеле больш за 3,65 млн гадоў таму, што стала найстаражытным сведчаннем прамахаджэння.
У 1970 годзе для магчымасці азнаямлення грамадскасці з адкрыццямі, зробленымі ёю ў Алдувайскай цясніне, Мэры Лікі адкрыла музей, экспазіцыю якога потым дапоўніла знаходкамі з Лаэтолі[6].
Зноскі
Літаратура
- Лікі // Онлайн-энциклопедия «Кругосвет».
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|