Мена[2] ці Мэна[3] (укр.: Мена) — горад раённага значэння, адміністрацыйны цэнтр Мэнскага раёнаЧарнігаўскай вобласціУкраіны. Размешчаны на рацэ Мена. У 1066 годзе Мена ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у сувязі з захопам князямі Святаславам і Усеваладам Яраславічамі. У 1408 годзе Мена зноў згаданая ў пісьмовай крыніцы як паселішча Вялікага Княства Літоўскага, з 1618 года — у складзе Рэчы Паспалітай.