Узнікненне мусцьерскай культуры датуецца прыкладна 300 тысячамі гадоў таму, закат культуры звязваюць з пахаладаннем і знікненнем неандэртальцаў каля 30 тысяч гадоў таму. Рушыць за ашэльскай культурай (эпохай) і змяняецца культурамі позняга (верхняга) палеаліту: гібрыднай неандертала-краманьёнскай шатэльперонскай і чыста краманьёнскай арыньякскай. Таксама некаторыя рысы афрыканскай стылбейскай індустрыі падобныя з мусцьерскай культурай.
Арэал культуры адпавядае арэалу неандэртальцаў у пару іх росквіту каля 100 тыс. гадоў таму: Еўропа (на поўнач да 54° шыраты), Паўночная Афрыка, Блізкі Усход і Сярэдняя Азія. У месцах кантактаў з продкамі краманьёнцаў (Блізкі Усход і паўночная Афрыка) прыкладна 100 тыс. гадоў таму з'яўляюцца і стаянкі краманьёнцаў, якія выраблялі прылады мусцьерскага тыпу, такім чынам, верагодна, у гэтых раёнах мела месца акультурацыя краманьёнцаў неандэртальцамі. Маецца шмат разнавіднасцяў мусцьерскай культуры, якія нярэдка распаўсюджаныя на адных і тых жа тэрыторыях.
Для мусцьерскай тэхнікі апрацоўкі каменя характэрныя дыскападобныя і аднапляцовачныя нуклеусы(руск.) (бел. (ядрышчы), ад якіх адколваліся даволі шырокія адшчэпы, якія пераўтваралі з дапамогай аббівання па баках у розныя прылады (скрэблы, востраканечнікі, свердзелы, нажы і г. д.). Апрацоўка косці развіта слаба. Неандэртальцы жылі ў пячорах і пад адкрытым небам, часам у жыллі, збудаваным з буйных костак маманта і шкур, займаліся паляваннем на мамантаў, пячорных мядзведзяў і інш. жывёл, а таксама збіральніцтвам. Пахаванні неандэртальцаў сведчаць аб зародках рэлігійных уяўленняў.
Да мусцьерскай эпохі адносяць з'яўленне зародкаў мастацтва: на асобных прадметах знаходзяць рытмічныя ямкі i крыжыкі — намёк на арнамент. На некаторых помніках прысутнічаюць рэшткі охры, часам у выглядзе плям, часам — сточаным пры ўжыванні кавалкам (як аловак).
Зноскі
Літаратура
Д. А. Авдусин(руск.) (бел.. Основы археологии. М.: Высш. шк., 1989. — Глава 1. ПАЛЕОЛИТ