Мрынал Сен (бенг.: মৃণাল সেন, англ.: Mrinal Sen; 14 мая 1923, Фарыдпур — 30 снежня 2018, Калькута) — індыйскі кінарэжысёр і сцэнарыст, які здымаў з асноўным фільмы на бенгальскай мове. З'яўляецца адным з прадстаўнікоў «паралельнага кіно» Індыі. За ўклад у развіццё кінематографа ўзнагароджаны трэцяй вышэйшай урадавай узнагародай Падма бхушан і найвышэйшай індыйскай кінематаграфічнай прэміяй імя Дадасахеба Фальке. Сем разоў удастойваўся Нацыянальнай кінапрэміі як найлепшы рэжысёр і сцэнарыст.
Зноскі