У 1941 годзе Метохія была захоплена фашысцкай Італіяй і аб'яднана з Албаніяй, якая кантралявалася ёю. Пасля падзення ў 1943 годзе фашысцкага рэжыму ў Рыме Метохія была акупавана войскамі Трэцяга рэйху.
29 верасня 1943 года выйшаў першы афіцыйны дакумент, у якім сустракаецца назва «Метохія» — гэта пратакол Другога пасяджэння Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі (АВНВЮ); там гаварылася пра стварэнне аўтаномнага краю «Касмет» (скар. Косава—Метохія).
З часу ўтварэння Касмета слова «Метохія» было складовай часткай яго афіцыйнай назвы, аднак у лістападзе 1968 года адным з вынікаў албанскіх нацыяналістычных выступленняў і перыяду палітычнай нестабільнасці з'явілася змена назвы краю, замест «Косава і Метохія» ён стаў называцца проста «Косава». У 1990 годзе слова «Метохія» было афіцыйна вернута[2].