U2 (другі кантакт Месяца з ценем — поўнае ўваходжанне ў цень)
19:30:15
Найбольшая фаза
20:21:44
U3 (трэці кантакт Месяца з ценем — пачатак выхаду з ценю)
21:13:12
U4 (чацвёрты кантакт Месяца з ценем — канец выхаду з ценю)
22:19:00
P4 (выхад Месяца з паўценю)
23:28:37
Ме́сячнае зацьме́нне 27 лі́пеня 2018 го́да — поўнае месячнае зацьменне, першае цэнтральнае зацьменне Месяца з 15 чэрвеня 2011 года. Месяц прайшоў праз цэнтр зямнога ценю. Максімальная фаза зацьмення наступіла а 20:21:44 UTC (23:21:44 беларускага часу).
У момант зацьмення Месяц знаходзіўся побач са злучэннем з Марсам, прычым на гэты час прыпала вялікае процістаянне (перыгелійная апазіцыя) Марса, даволі рэдкая падзея, якая паўтараецца з перыядычнасцю 15—17 гадоў. Супадзенне настолькі працяглага поўнага месячнага зацьмення з вялікім процістаяннем Марса адбываецца аж раз на 25 тысяч гадоў[1].
Паколькі зацьменне з’яўляецца цэнтральным і, апроч таго, адбылося ля апагею арбіты Месяца, дзе ён рухаецца па нябеснай сферы найбольш марудна, яно стала самым доўгім поўным месячным зацьменнем у XXI стагоддзі[2]. Агульная працягласць поўнай фазы складла каля 103 хвілін[2][3], што ўсяго на 5 хвілін менш за максімальную тэарэтычна магчымую працягласць.
На карце бачнасці можна заўважыць, што ў Еўропе, Заходняй Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы розныя фазы зацьмення назіраліся падчас узыходу Месяца; ва Усходняй Азіі і ў Аўстраліі — падчас заходу Месяца. У цэнтры карты (Усходняя Афрыка, Антарктыда, Індыйскі акіян, Цэнтральная Азія, Усходняя Еўропа) было бачна ўсё зацьменне. У раёнах, залітых цёмна-шэрым колерам, зацьменне не назіралася. Лініі адзначаюць моманты пачатку фаз зацьмення, якія супадаюць з узыходам ці заходам Месяца:
P1 — пачатак уваходжання Месяца ў зямны паўцень (пачатак паўценевага зацьмення);
U1 — першы кантакт Месяца з ценем (пачатак частковага ценевага зацьмення);
U2 — поўнае ўваходжанне Месяца ў цень (пачатак поўнага ценевага зацьмення);
U3 — пачатак выхаду Месяца з ценю (канец поўнага ценевага зацьмення);
U4 — поўны выхад Месяца з ценю (канец частковага ценевага зацьмення);
P4 — поўны выхад Месяца з паўценю, канец зацьмення.
Тлумачэнне
Наступнае мадэляванне паказвае прыкладны выгляд Месяца ў Паўночным паўшар’і, які праходзіць праз цень Зямлі падчас гэтага зацьмення. Яркасць Месяца ў паўценю перабольшаная. Паўднёвая частка Месяца праходзіць бліжэй да цэнтру ценю, таму будзе выглядаць цямней і большая за чырвоную.
Месячнае зацьменне ўзнікае, калі Месяц праходзіць унутры зямнога ценю. З пачаткам зацьмення Зямля злёгку зацямняе Месяц, а затым цень пачынае «пакрываць» частку спадарожніка, афарбоўваючы яго ў цёмна-чырвона-карычневы колер (які можа мець розныя адценні, ад цёмна-карычневага да цёмна-чырвонага ў залежнасці ад атмасферных умоў). Месяц выглядае чырванаватым з-за рэлееўскага рассейвання (той жа эфект, які прымушае Сонца пры ўзыходзе і заходзе здавацца чырвоным), ён знаходзіцца ў зямным ценю, яго не дасягаюць прамыя сонечныя прамяні, але ён асветлены слабым святлом, рассеяным зямной атмасферай.[4]