«Месца пад сонцам» (выдаваўся пад назвай «Легенды беларускага рок-н-ролу: Бонда») — першы альбом рок-гурта Бонда, запісаны ў 1986 годзе і афіцыйна выдадзены толькі ў 1996 годзе на аўдыёкасетах. Песні «Слуцкая брама» і «Стэфка» пазней увойдуць у рэпертуар рок-гурта Крама.
Альбом запісваўся на працягу года ў самаробнай студыі ў Інстытуце культуры. Пад час запісу ўдарніка Сяргея Кныша забралі ў армію, таму яго замяняў Сяргей Брыкса. У якасці вокладкі была выбрана неафіцыйная эмблема гурта (мыш, што ўгрызаецца ў гітару), створаная ў 1985 годзе Міхаілам Анемпадыставым.
Песні для запісу выбіраліся выпадкова, толькі было абгаворана не запісваць песні на рускай мове і на вершы іншых аўтараў (напрыклад, Кандрата Крапівы, на вершы якога гурт меў некалькі песняў).
Як зазначае Сяржук Сахараў, з гэтага альбома Бонда «запачаткавала беларускія музычныя традыцыі нонканфармізму і... здолела акумуляваць творчыя магчымасці таленавітых музыкаў».
Змест
- «Не сьпяшайся жыць»
- «Ліст дадому»
- «Слуцкая брама»
- «Кожны з нас»
- «Падарожжа»
- «Блюз»[1]
- «Вынаходнікі»
- «Стэфка»
- «Соль жыцьця»
- «Раз-пораз»
- «…»
Удзельнікі
Зноскі
- ↑ У зборніку «Бонда», выдадзеным у 1999 годзе, гэтая песня атрымала назву «Шляхі ў ноч».
Спасылкі