Мегрынская ГЭС |
Краіна |
Арменія, Іран |
Месцазнаходжанне |
|
Рака |
Аракс |
Каскад |
Араксінскі |
Статус |
будуецца |
Гады ўводу агрэгатаў |
2017 |
Асноўныя характарыстыкі |
Разнавіднасць электрастанцыі |
дэрывацыйная |
Электрычная магутнасць, МВт |
130 (100?) |
Асноўныя збудаванні |
Вышыня плаціны, м |
40 |
Даўжыня плаціны, м |
100 |
Шлюз |
не |
На карце |
|
Мегрынская ГЭС (таксама вядомая як Аракская ГЭС) — ГЭС, якая будуецца, на рацэ Аракс, блізу горада Мегры на мяжы Арменіі і Ірана. Будаванне пачата 8 лістапада 2012 года, тэрмін здачы — 2017 год. ГЭС будзе выпрацоўваць штогод 793 млн кВтч электраэнергіі. Разліковая магутнасць Мегрынскай ГЭС павінна скласці 130 МВт[1].
Агадана, што на Араксе будзе пабудаваны каскад з дзвюх дэрывацыйных ГЭС, пры гэтым Мегрынская ГЭС будзе размешчана ў Арменіі, а другая (Карачыларская) — у Іране. Кошт праекта будавання ГЭС на армянскім боку ацэньваецца ў 323 млн долараў.
Гісторыя праекта
Міжурадавыя пагадненні пра будаванне станцыі былі падпісаны ў 2007 і 2008 гадах[2]. 14 красавіка 2009 года падчас візіту прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна ў Іран быў падпісаны мемарандум пра паразуменне адносна схемы фінансавання будавання Мегрынскай ГЭС. Патрэбнае фінансаванне цалкам падасць Іран у памен на права на працягу 15 гадоў з моманту завяршэння будавання ГЭС задарма атрымваць усю электраэнергію, выпрацаваную ГЭС. Толькі пасля гэтага Мегрынская ГЭС пяройдзе пад кіраванне Арменіі[3][2].
8 лістапада 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы ў падмурак будучай ГЭС. На цырымоніі быў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і міністр энергетыкі Ірана, сустаршыня армяна-іранскай міжурадавай камісіі Маджыд Намджу[4].
У снежні 2015 года Іран прапанаваў скараціць магутнасць ГЭС да 100 МВт[5].
Зноскі