Дыя Пермата Мегаваці Сеціяваці Сукарнапутры (індан.: Diah Permata Megawati Setiawati Soekarnoputri; нар. 23 студзеня1947) — пяты Прэзідэнт Інданезіі.
Займала гэтую пасаду з 23 ліпеня 2001 года па 20 кастрычніка 2004 года. Дачка першага прэзідэнта краіны Ахмеда Сукарна. Першая жанчына-прэзідэнт Інданезіі. Першы прэзідэнт Інданезіі, які нарадзіўся пасля атрымання краінай незалежнасці.
Палітычная кар’ера
Заняла пасаду Прэзідэнта краіны пасля адхілення ад улады папярэдняга прэзідэнта, Абдурахмана Вахіда, пры якім была віцэ-прэзідэнтам. Балатавалася на наступны тэрмін, аднак прайграла ў другім туры выбараў Сусіла Бамбангу Юдаёна.
У 2004 годзе часопіс «Форбс» паставіў Мегаваці Сукарнапутры на восьмае месца ў спісе самых уплывовых жанчын свету.