Маўнт-Вернанангл.: City of Mount Vernon
|
Сцяг |
Маўнт-Вернан на карце ЗША
|
|
Маўнт-Вернан (англ.: Mount Vernon) — горад у штаце Нью-Ёрк (ЗША). Размешчаны на рацэ Бронкс. Паўночны жылы прыгарад Нью-Ёрка.
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1851 годзе на ўскраіне старажытнага горада Істчэстэр. Атрымаў назву ў гонар Маўнт-Вернана — маёнтка Джорджа Вашынгтона ў Віргініі. Падчас Амерыканскай вайны за незалежнасць у акрузе адбылося некалькі важных бітваў. Царква св. Паўла (1761), прыстасаваная англійскімі вайскоўцамі пад шпіталь, цяпер абвешчана помнікам нацыянальнага значэння.
На 1970 год у горадзе пражывала 73 тыс. жыхароў, з іх у прамысловасці былі заняты 10 тыс. чалавек.
Зноскі