Маёры (Юрмала)

Маёры
лат.: Majori
56°58′29″ пн. ш. 23°47′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Паштовыя індэксы LV-2015
Плошча
  • 2,5 км²
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́ёры (лат.: Majori; да 1917 года — Маёрэнгоф) — цэнтральная частка Рыжскага ўзмор’я і горада Юрмалы, размешчаная за 24 км на захад ад Рыгі.

Першапачаткова гэта тэрыторыя пасёлка Вілдэнэ, набытая маршалам герцагства Курляндыя Георгам фон Фірксам у 1674 годзе і якая заставалася ва ўладанні Фірксаў у якасці маёрату да прыняцця аграрнага закона ў 1920 годзе.

Да пачатку XIX стагоддзя маёнтак Маёры не існаваў, згадваецца толькі карчма. З ростам цікавасці да Рыжскага ўзмор’я як месца адпачынку, у 1870 годзе кіраўнік маёрскага маёнтка Дрэўс ліквідаваў пасёлак Вілдэнэ і вылучыў на яго месцы ўчасткі пад будаўніцтва дач. Забудова ахоплівае дзюны і даходзіць да берага мора.

З моманту адкрыцця чыгункі ў 1877 годзе Маёрэнгоф (цяпер Маёры) пачынае развівацца як адзін з найбольш ажыўленых гандлёвых і забаўляльных цэнтраў. На галоўнай вуліцы Маёры (а пасля і ўсёй Юрмалы) — вуліцы Ёмас — быў закладзены канцэртны сад Хорна, а ў 2014 годзе ўсталяваны помнік Райнісу і Аспазіі.