Плошча пустыні — звыш 35 000 км². На паўночным усходзе пустыня абмежаваная горным масівам Тэхачапі (англ.: Tehachapi Mountains), на поўдні хрыбтамі Сан-Гэйбрыел і Сан-Бернардына. Межы гор пазначаныя даволі выразна, бо яны вылучаныя двума вялікімі геалагічнымі разломамі: Сан-Андрэас і Гарлак. Бясцёкавая вобласць Вялікі Басейн ляжыць на поўнач ад пустыні, больш гарачая пустыня Санора на поўдзень.
На тэрыторыі пустыні размешчаны нацыянальны запаведнік Махавэ і нацыянальны парк Джошуа-Тры, а таксама знаходзіцца самае нізкае і самае спякотнае месца Паўночнай Амерыкі — нацыянальны парк Даліна Смерці, дзе ў ліпені—жніўні тэмпература звычайна падымаецца да +50 °C.