Маторыка (лац.: motus — рух) — рухальная актыўнасць арганізма або асобных органаў[1]. Пад маторыкай разумеюць паслядоўнасць рухаў, якія ў сваёй сукупнасці патрэбныя для выканання якой-небудзь вызначанай задачы.
Адрозніваюць буйную і дробную маторыку, а таксама маторыку пэўных органаў.
Навыкі буйной маторыкі(англ.) (бел. ўключаюць у сябе выкананне такіх дзеянняў, як перакульванне, абарачванне, нахілы, хада, поўзанне, бег, скачкі і таму падобныя. Звычайна развіццё навыкаў буйной маторыкі прытрымліваецца агульнага шаблона ў вызначаным парадку ва ўсіх людзей.
Развіццё таксама ў цэлым рухаецца зверху ўніз. Першае, што звычайна дзіця вучыцца кантраляваць — гэта рухі вачэй.
Буйная маторыка з’яўляецца асновай, на якую пасля накладваюцца больш складаныя і тонкія рухі дробнай маторыкі.
Дробная маторыка — здольнасць маніпуляваць дробнымі прадметамі, перадаваць аб’екты з рукі ў руку, а таксама выконваць задачы, якія патрабуюць скаардынаванай працы вачэй і рук.
Навыкі дробнай маторыкі выкарыстоўваюцца для выканання такіх дакладных дзеянняў, як «пінцэтны захоп» (вялікім і паказальным пальцамі) для маніпулявання невялікімі аб’ектамі, маляванне, выразанне, засцёгванне гузікаў, вязанне, ігра на музычных інструментах і гэтак далей. Асваенне навыкаў дробнай маторыкі патрабуе развіцця больш дробных мышцаў, чым для буйной маторыкі.
Парушэнні маторных функцый
Існуюе вялікая колькасць захворванняў і функцыянальных расстройстваў рознай этыялогіі, якія цягнуць за сабой збоі ў працы рухальных сістэм чалавека. Ніжэй пералічаны некаторыя з іх:
У 1811 годзе вучоны Чарлз Бэл сфарміраваў тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі(руск.) (бел. і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.