Марыя Маліцкая (польск.: Maria Malicka; нар. 9 мая 1900, Кракаў — 30 верасня 1992, Кракаў) — польская актрыса тэатра і кіно.
У міжваенны час выступала ў кракаўскіх і варшаўскіх тэатрах. Падчас нямецкай акупацыі спачатку працавала, як афіцыянтка, а пасля ў калабарацыйным Тэатры камедыі (1941—1944). За гэта і цесныя сувязі з немцамі была пакарана Аб’яднаннем артыстаў польскіх сцэн (ZASP) забаронаю выступаць на сталічных сцэнах.
Пасля вайны выступала ў Шчэціне, Бельску, Лодзі, а з 1957 года да пенсіі ў 1971 годзе ізноў у Тэатры імя Юльюша Славацкага ў Кракаве.
Фільмаграфія
- 1927 — Магіла невядомага салдата — Нэлі, дачка Лазоўскага
- 1927 — Кліч мора — Ганка
- 1928 — Дзікунка — Іта, дачка Крушынскага
- 1929 — Шляхам ганьбы — Марыся Журкуўна
- 1930 — Янка Мызыка (фільм) — спявачка Ева Карэцкая
- 1930 — Вецер з мора — Тэрэза
- 1931 — Спакушаная — Лена
- 1931 — Небяспечны рай — Альма
- 1936 — Пан Твардоўскі — матка Твардоўскага
- 1966 — Бар’ер — прыбіральшчыца
- 1980 — Клік Клак — Карнэлія
- 1980 — Сапраўдны нявінны твар дзіцяці — Пані Брамсан
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|