Марцока быў зроблены па замове Рэспублікі Фларэнцыі для апартаментаў Папы Рымскага Марціна V у базіліцы Санта-Марыя-Навэла(руск.) (бел.. Данатэла высек з каменя льва, які сядзіць у якасці сімвала Фларэнцыі, бо іменна такі леў намаляваны на гербе Фларэнцыі. Ён адлюстраваў магутную жывёлу з выразнай пысай, апраўленай густой грывай[1].
Гісторыя
Першапачаткова статуя льва са шчытом размяшчалася наверсе калоны ў дворыку Санта-Марыя-Навэла, адкуль лесвіца вяла ў пакоі пантыфіка[2]. Статуя згадваецца ў дакументах, прысвечаных перыяду прыезду Папы Марціна V ў Фларэнцыю ў 1419 годзе[1].
McHam, Sarah Blake, Looking at Italian Renaissance Sculpture, ch. «Public Sculpture in Renaissance Florence» (Cambridge University Press, 1998; paperback edition, 2000)