Малькальм Тэрнбул нарадзіўся ў найбуйнейшым аўстралійскім горадзе Сідней у кастрычніку 1954 года. Вучыўся ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.
Член парламента Аўстраліі з 2004 года ад акругі Уэнтворс (Новы Паўднёвы Уэльс). У студзені-снежні 2007 года міністр аховы навакольнага асяроддзя. З 18 верасня 2013 года міністр сувязі[6].
На ўнутрыпартыйных выбарах 14 верасня2015 абышоў дзеючага кіраўніка ўрада Эбата і зноў узначаліў ліберальную партыю[7]. На наступны дзень ён уступіў пасаду кіраўніка ўрада[8].
Прэм’ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул паабяцаў правесці рэферэндум аб ЛГБТ-шлюбах да канца 2016 года ў выпадку, калі яго кааліцыя ўтрымае парламенцкую большасць пасля выбараў (якія адбыліся 2 ліпеня2016 года)[9].
24 жніўня 2018 года Пітэр Датан[en] аспрэчыў лідарства Тэрнбула і адбыліся выбары, у якіх таксама прыняў удзел міністр фінансаў Морысан і міністр замежных спраў Джулі Бішоп. У другім туры галасавання 45 галасамі супраць 40 Морысан перамог Датана[10].
↑Прэм’ер Аўстраліі паабяцаў правесці рэферэндум аб гей-шлюбах. Руская служба Бі-бі-сі. 20.06.2016. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)