Маладзечанскі павет (польск.: Powiat mołodeczański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1927—1940 гадах. Цэнтр — горад Маладзечна. Створаны 1 красавіка 1927 года ў складзе Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Падзяляўся на 8 гмін: Гарадоцкую, Красненскую, Лебедзеўскую, Маладзечанскую, Радашковіцкую (усе вылучаны з Вілейскага павета), Беніцкую (з Ашмянскага), Палачанскую (з Валожынскага), Ракаўскую (са Стаўбцоўскага). З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці БССР. 16 студзеня 1940 года скасаваны.
Насельніцтва
Насельніцтва гмін (1921)
Гміна
|
Насельніцтва
|
Католікі
|
Праваслаўныя
|
Юдэі
|
Гарадоцкая
|
12.291
|
16.74%
|
74.49%
|
8.69%
|
Красненская
|
9.431
|
15%
|
81.5%
|
3.5%
|
Лебедзеўская
|
8.297
|
16.01%
|
74.63%
|
9.03%
|
Маладзечанская
|
9.782
|
20.84%
|
74.55%
|
4.39%
|
Радашковіцкая
|
3.505
|
19.31%
|
79.97%
|
-
|
Палачанская
|
7.544
|
20.69%
|
78.30%
|
0.89%
|
Ракаўская
|
11.546
|
47.41%
|
50.21%
|
-
|
Ракаў
|
3.323
|
48.29%
|
8.94%
|
42.76%
|
Радашковічы
|
2.459
|
31.84%
|
18.21%
|
49.41%
|
Літаратура
Спасылкі