Тапаграфічная карта
Малабар , або Малабарскі бераг (малаялам മലബാര്) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Індыі паміж Заходнімі Гатамі і Аравійскім морам . Уваходзіць у склад штатаў Керала і Карнатака .
Геаграфія
Малабарскі бераг прынята вылучаць ад тэрыторыі Паўднёвага Гоа на поўначы да мыса Камарын на поўдні. Узбярэжжа нізкае, шырынёй да 80 км. Шмат лагун і штучных каналаў .
Клімат субэкватарыяльны мусонны , летам вельмі вільготны. На поўдні захаваліся шыракалістыя трапічныя лясы .
Этымалогія
Назва паходзіць з мовы малаялам ഹില്ല്സ് ("пагоркі").
Гісторыя
З друг. пал. I тыс. да н.э. Малабарскі бераг быў адным з галоўных гандлёва-пасрэдніцкіх цэнтраў на поўначы Індыйскага акіяна , што абумовіла даволі стракаты склад мясцовага насельніцтва. У сярэднявеччы на яго тэрыторыі існавала некалькі дзяржаў. Галоўную ролю адыгрывалі Калікут і Канур , якія вялі гандаль з унутранамі раёнамі Індыі , Зондскім архіпелагам , Шры-Ланкай , Усходняй Афрыкай і краінамі Персідскага заліва . 20 мая 1498 г. Малабарскага берага дасягнуў Васка да Гама .
Гл. таксама
Спасылкі