Магнетыт (састарэлы сінонім — магнітны жалязняк) FeO·Fe2O3 — мінерал чорнага колеру, валодае моцнымі магнітнымі ўласцівасцямі. Назва — ад антычнага горада Магнес у Малой Азіі.
Уласцівасці
Крышталі кубічнай сінгоніі (структура шпінелі). Колер чорны. Бляск звычайна металічны, але часам бывае густа-смаляны або матавы. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць 4,9—5,2. Часам назіраецца недасканалая спайнасць па (111). Залом ракавісты або няроўна-ступеністы.
Парашок павольна раствараецца ў HCl.
Мае магнітныя ўласцівасці. Можа змяняць паказанні компаса. Па гэтай прыкмеце яго можна знайсці: стрэлка компаса паказвае на магнетыт і яго залежы.
Можа сцірацца ў пясок, які не губляе магнітных уласцівасцяў. Пры паднясенні магніта магнетытны пясок прыцягваецца да канца восяў магніта.
Літаратура
Спасылкі