У перыяд Высокага Сярэднявечча працягвалася выкарыстанне гэльскай і латыні як літаратурных моў. Шатландскія барды актыўна супрацоўнічалі з ірландскімі; менавіта ў Ірландыі і Шатландыі ў XI—XII стагоддзях былі ўпершыню запісаны сагіфенійскага цыклу кельцкіх міфаў і легенд. Пачаў развівацца жанр хронікі, які дасягнуў росквіту ў Познім Сярэднявеччы і ў эпоху Адраджэння. Акрамя таго, Позняе Сярэднявечча адзначылася пачаткам развіцця прозаічных літаратурных жанраў.
Новы час супаў з часам Шатландскага Асветніцтва — перыядам росквіту філасофскай і навуковай літаратуры. З'явіліся новыя жанры — напрыклад, урбаністычная лірыка. У XVIII—XIX стагоддзях жылі і дзеялі тры самых знакамітых шатландскіх пісьменніка — Роберт Бёрнс, Вальтэр Скот і Роберт Льюіс Стывенсан.
Пачатак XX стагоддзя стаў перыядам мадэрнізму, так званага Шатландскага Рэнесансу. Тым часам паэтам Х'ю Макдыярмідам быў адроджаны літаратурны скотс, таму дагэтуль шатландскія аўтары падзяляюцца на дзве асноўных групы: адны, пераймаючы Макдыярміда, пішуць на скотс, іншыя ў сваіх творах выкарыстоўваюць англійскую мову.
John Corbett. Language and Scottish literature. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — ISBN 9780748608263.(англ.)
Ian Brown. The Edinburgh History of Scottish Literature: From Columba to the Union, until 1707. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2007. — ISBN 0748616152.(англ.)
Susan Manning. The Edinburgh History of Scottish Literature: Enlightenment, Britain and Empire (1707—1918). — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2007. — ISBN 0748624813.(англ.)