Лімпопа, або Лімпапо, Кракадзілавая (Limpopo, Uri, Bembe, Juhampura) — рака ў Паўднёвай Афрыцы.
Выцякае паўднёвей Прэторыі з гор Вітватэрсранд (1800 м), у верхнім цячэнні перасякае горы Магалі і злучаецца з Марыка. Мінае 1600 км і прымае ў сябе мноства прытокаў, упадае ў Індыйскі акіян паўночней заліва Дэлагоа.
Галоўнае жыўленне ад прытокаў, што сцякаюць з вільготнага плато Матабеле і ад ракі Уліфантс (справа). Сярэдні расход вады каля 800 м³/сек. У сезон летніх дажджоў (снежань—люты) узровень вады ў ніжнім цячэнні павышаецца на 5—7 м. Суднаходная на 160 км ад вусця, з таго пункта, дзе яна пад 32° у.д., злучаецца з Нуанэцы. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 22 чэрвеня 2022 года.