|
Герб |
Лікасі на карце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
|
|
Лікасі (раней Жадавіль) — горад у правінцыі Верхняя Катанга на паўднёвым усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Размешчаны за 120 км (па дарозе) або 132 км (па чыгунцы) на паўночны захад ад Лубумбашы, на вышыні 1318 м над узроўнем мора. Насельніцтва Лікасі па дадзеных на 2010 год складае 422 535 чалавек. У 1990-я гады ў Лікасі і яго ваколіцах ААН арганізавала цэнтры гуманітарнай дапамогі і лагеры для бежанцаў, якія пацярпелі ад этнічных канфліктаў у рэгіёне, што павялічыла насельніцтва горада на 41 000 чалавек. Буйны цэнтр горнаруднай прамысловасці.
Гл. таксама