У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Людовік.
Людовік, герцаг Бургундскі (фр.: Louis duc de Bourgogne; 16 жніўня 1682 — 18 лютага 1712) — дафін Францыі з 1711 года, сын Людовіка Вялікага Дафіна і Марыі Ганны Баварскай, старэйшы ўнук Людовіка XIV.
Атрымаў выхаванне ў духу каталіцкай набожнасці апошніх гадоў кіравання Караля-Сонца. З 1702 года дзед увёў герцага Бургундскага ў Дзяржаўны савет (да гэтага часу яго малодшы брат Філіп ужо стаў каралём Іспаніі Філіпам V). На прынца ўплывала прыдворная «набожная партыя» (devots), і ён сам неўзабаве завёў уласную групоўку, куды ўваходзілі яго настаўнік Фенелон, герцагі дэ Бавіе і дэ Шэўроз, а таксама Луі дэ Сен-Сімон (вядомы мемуарыст). Кружок падтрымліваў ідэю «асветнага абсалютызму» і дваранскай алігархіі з вялікай колькасцю кансультатыўных арыстакратычных «саветаў», якія адначасова абмяжоўвалі самаўпраўнасць караля і адціскалі ад стырна ўлады буржуазію. Заўчасная смерць герцага Бургундскага перашкодзіла планам яго кружка здзейсніцца, аднак некаторых падобных тэндэнцый незалежна працягвалі прытрымлівацца рэгент — Філіп II Арлеанскі і яго пераемнікі. Пры рэгенцтве нядоўгі час праіснавала полісінодыя, сістэма калектыўнага кіравання, а на працягу 1715—1789 года буржуазія сістэматычна абмяжоўвалася ў правах займаць дзяржаўныя пасады (у адрозненне ад умеранага дэмакратызму, уласцівага ў гэтай справе Людовіку XIV).
Пасля смерці бацькі ў 1711 годзе герцаг Бургундскі стаў спадчыннікам прастола і дафінам, аднак ужо ў лютым 1712 года сканаў разам са сваёй жонкай Марыяй-Адэлаідай Савойскай ад эпідэміі адзёру. Ад гэта хваробы праз месяц памер і іх старэйшы сын, 4-гадовы герцаг Брэтонскі. Малодшае двухгадовае дзіця, герцаг Анжуйскі, выжыў і пасля смерці прадзеда стаў у 1715 годзе каралём Людовікам XV.
Зноскі
- ↑ Louis, Dauphin of France, Duke of Burgundy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louis de France // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Louis de Bourbon, Duc de Bourgogne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louis Bourgogne // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
Людовік (герцаг Бургундскі) — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|