«Лю́дзі на бало́це» ― дэбютны студыйны альбом рок-гурта «Людзі на балоце», які быў выдадзены ў 2012 годзе.[2]
Гісторыя стварэння
Альбом быў прэзентаваны на партале «Тузін Гітоў» 10 кастрычніка 2012 года. Калекцыйны CD-варыянт распаўсюджваўся на канцэртах гурта.
Спіс песень
Словы |
1. |
«Подзем, хлопцы, на вайну!» | Алесь Дзянісаў |
4:48 |
2. |
«Зброя» | Андрэй Пачобут |
3:44 |
3. |
«Размова з маці» | Алесь Дзянісаў |
4:28 |
4. |
«Партызан» | Алесь Дзянісаў |
3:36 |
5. |
«Малітва жанчыны» | Алесь Дзянісаў |
3:39 |
6. |
«Пад чорным сьцягам» | Алесь Дзянісаў |
2:12 |
7. |
«Людзі на балоце» | Алесь Дзянісаў |
4:42 |
8. |
«Прыйдзе вясна» | Алесь Дзянісаў |
3:18 |
Крытыка
Музычны крытык Сяргей Будкін лічыць, што ўсе творы альбома выдатна слухаюцца і ў адрыве ад канкрэтнага гістарычнага кантэксту, а некаторыя з іх вартыя таго, каб стаць застольнымі і прыйсці на змену абсалютна чужым для беларускай традыцыі спевам:
|
Менавіта такой гераічнай і пры тым няпатаснай і жыцьцёвай лірыкі вельмі не ставала. Гэта альбом, якому проста наканавана стаць клясыкай.
|
|
Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі адзначае, што праграма здаровая па духу і абсалютна жывая, але мае недахопы:
|
Рука вопытнага аранжавальніка, канешне ж, лішняй падчас падрыхтоўкі да запісу не была б. Як і прысутнасьць, скажам, пэдагога па вакалу. Па-сутнасьці, маем дачыненьне да добрай, але — самадзейнасьці.
|
|
Удзельнікі запісу
Крыніцы
Спасылкі