Льюіс Уільям Уолт (англ.: Lewis William Walt; 16 лютага 1913 — 26 сакавіка 1989) — чатырохзоркавы генерал Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія
Нарадзіўся 16 лютага 1913 гады ў акрузе Уобансі, штат Канзас[2]. Скончыў сярэднюю школу ў Форт-Колінз, штат Каларада. У 1936 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне хіміі ва Універсітэце штата Каларада.
Ва ўзросце 17 гадоў уступіў у нацыянальную гвардыю, але ў красавіку 1937 г. перанакіраваўся ў 6-ы полк марской пяхоты. З жніўня таго ж года па люты 1938-го знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Шанхаі, дзе займаўся аховай міжнародных паселішчаў.
7 жніўня 1942 гады ў якасці камандзіра роты А 1-га рэйдэрскага батальёна высадзіў сваю роту пры штурме острова Тулагі на Брытанскіх Cаламонавых астравах. Пасля гэтага далучыўся да 5-га палка марской пяхоты на Гуадалканале, дзе прыняў удзел у бітве за дадзены востраў у якасці камандзіра 2-га батальёна. У снежні 1943 году ўдзельнічаў у штурме мыса Глостэр, Новая Брытанія, а ў верасні 1944 — бітве за Пелеліум[3].
З лістапада 1952 па жнівень 1953 знаходзіўся ў Паўднёвай Карэі ў складзе 1-й дывізіяй марской пяхоты.
У чэрвені 1965 года прыняў камандаванне 3-ім экспедыцыйным корпусам марской пяхоты і 3-й дывізіяй марской пяхоты ў Паўднёвым В’етнаме, а таксама стаў галоўнакамандуючым ваенна-марскімі сіламі В’етнама і старэйшым саветнікам, каардынатарам I корпуса і I корпуса Рэспублікі В’етнам.
Сышоў у адстаўку 1 лютага 1971 года і пасля займаў пасаду дырэктара Моладзевага фонду марской пяхоты ЗША. Пазней каардынаваў расследаванне Сенатам ЗША міжнароднага незаконнага абароту наркотыкаў.
Памёр 26 сакавіка 1989 года ў сувязі з працяглай хваробай у доме састарэлых у Галфпорце, штат Місісіпі. Пахаваны на Нацыянальных могілках Куантыка[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|