Луі Жан Люм’ер (фр.: Louis Jean Lumière; 5 кастрычніка 1864, г. Безансон, Францыя — 6 чэрвеня 1948) — вынаходнік кінематографа; пачынальнік французскай кінавытворчасці і кінарэжысуры. Член Парыжскай АН (1919). Малодшы з братоў Люм’ер.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў прамысловую школу. Быў фатографам. У 1895 пры ўдзеле брата Агюста стварыў кінаапарат для здымання і праекцый «фатаграфій, якія рухаюцца». Запатэнтаваны апарат атрымаў назву «кінематограф». Першы публічны сеанс адбыўся 25 снежня 1895 года ў Парыжы. Першыя кінапраграмы браты Люм’ер дэманстравалі сцэнкі, знятыя з натуры: «Выхад рабочых з завода Люм’ер», «Снеданне дзіцяці» і інш. Фірма Люм’ер выпусціла 1,5 тыс. фільмаў, час праекцыі якіх — 1—2 хвіліны (простыя рэпартажы, відавыя і ігравыя сцэнкі з простым дзеяннем на літаратурныя і гістарычныя сюжэты). З 1898 года Луі Люм’ер займаўся толькі вытворчасцю кінаапаратуры. Пазней працягваў доследы ў галіне аб’ёмнага і каляровага кіно.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|