Луло́нга — рака ў Афрыцы, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, левы прыток ракі Конга.
Даўжыня ракі ал месца зліцця рэк Лапары і Марынга каля 180 км, ад вытоку ракі Лапары каля 1000 км. Плошча вадазбору 77 000 км². Рака цячэ па плоскай раўніне. Берагі ракі нізкія і забалочаныя. Рака паўнаводная. Найбольшы ўзровень вады ў кастрычніку—снежні. Суднаходная ад вусця да горада і порта Басанкусу.
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 81. — 671 с. с илл. (руск.)
Спасылкі