Лука Пачолі, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (італ.: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 1445 — 1517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.
Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.
У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).
У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.
У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[4].
Крыніцы
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|
---|
BAV: ADV12160314 · BIBSYS: 90288951 · BNC: a10133598 · BNE: XX848274 · BNF: 11918350c · CiNii: DA01503594 · CONOR: 223797859 · GND: 118738968 · ICCU: CFIV065966 · ISNI: 0000000121355781 · LCCN: n81089368 · LNB: 000138328 · NDL: 00451982 · NKC: jn20010601048 · NLA: 35685326 · NLP: a0000001798380 · NSK: 000146529 · NTA: 072681020 · NUKAT: n00030968 · PTBNP: 74573, 722131 · LIBRIS: 197266, 82228 · SUDOC: 027055108 · VIAF: 87677562, 26164187925718202898, 305555260, 262034442, 172263698, 210838030, 88350474, 61550382, 149145542429196640013 · ULAN: 500263335 |
|