Лотар яшчэ да паўналецця ўступіў у сувязь са знатнай дзяўчынай Вальдрадай. Ён жыў з ёй як з жонкай, але не быў павянчаны. Пасля смерці бацькі, зрабіўшыся валадаром, ён выдаліў яе, каб у разліку на палітычныя выгоды ажаніцца з Тэўтбергай, сястрой графа Хукберта (855 год).
Вяльможы ўхвалілі гэты шлюб. Але праз два гады Лотар стаў грэбаваць Тэўтбергай, аднавіў сувязь з Вальдрадай, распуснічаў і з іншымі наложніцамі. Урэшце, кароль зусім прагнаў жонку, абвінаваціўшы яе ў злачыннай сувязі з братам. Каралева знайшла падтрымку ў васалаў, запатрабавала Божага суду і апраўдалася ва ўзведзенных на яе абвінавачваннях. Нягледзячы на гэта, Лотар працягваў кепска абыходзіцца з ёй і гатовы быў на любыя ахвяры, абы злучыцца законным шлюбам з Вальдрадай.
Справа аб разводзе Лотара неўзабаве ператварылася ў гучны скандал і зрабілася важнай з’явай тагачаснага палітычнага жыцця. У канфлікт уцягнуты былі ўсе каралі, шматлікія прэлаты і сам Папа Мікалай I. У красавіку 862 года Лотар склікаў у Ахене сабор сваіх біскупаў, які прызнаў, што ён мае права ўступіць у новы шлюб. Лотар узяў шлюб з Вальдрадай і каранаваў яе каралевай. У 863 годзе сабор у Мецы зацвердзіў гэта рашэнне, але з падачы в’енскага біскупа Адона ў гэту справу ўмяшаўся Папа Мікалай I, які абвясціў пастановы гэтых сабораў незаконнымі і нават змяніў за самавольны развод архібіскупаў Трырскага і Кёльнскага. У 865 годзе Лотар вымушаны быў выдаліць ад сябе Вальдраду і ўрачыста прымірыўся з Тэўтбергай.
Смерць Лотара II
У 867 годзе Папа Мікалай I памёр. Новы Папа Адрыян II здаваўся больш падатлівым. У чэрвені 869 года Лотар адправіўся ў Італію для асабістай з ім сустрэчы. Адрыян прыняў яго ветліва, і хоць сам не даў згоды на развод, дазволіў склікаць сабор біскупаў у Рыме, для абмеркавання гэтага пытання. Лотар паехаў назад, па дарозе заразіўся і 8 жніўня869 года памёр у П’ячэнцы. Пахаваны ў кляштары Св. Антонія каля П’ячэнцы. Тэўтберга і Вальдрада пасля гэтага прынялі пострыг.
Паколькі справа аб разводзе так і не была даведзена да канца, дзеці Лотара ад Вальдрады лічыліся незаконнымі, і каралеўства яго было падзелена паміж дзядзькамі — каралямі Францыі і Германіі.
Шлюбы і дзеці
1-я жонка: (з 855 года) Тэўтберга (пам. пасля 875 года), дачка Базона I, графа дэ Валуа (развод у 857 годзе).
2-я жонка: (з 25 снежня862 года) Лотар ажаніўся са сваёй палюбоўніцайВальдрадай (памерла пасля 868 года), але гэты шлюб не быў прызнаны, і ўсе дзеці лічыліся незаконнанароджанымі.