Палац Ледніцы
Палац Ледніцы
Аранжарэя
Ледніцы (чэшск. : Lednice ), вядомы ў Германіі як Айсгруб (ням. : Eisgrub ) — вёска ў Паўднёвамараўскім краі Чэхіі , у якой размяшчаецца палац князёў Ліхтэнштэйна . У 1996 годзе, разам з суседнім палацам у Валціцы , ён быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны пад назвай Культурны комплекс Ледніцы-Валціцы. Першыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1212 года. Паводле перапісу 2005 года насельніцтва вёскі складае 2328 чалавек.
Паколькі Ледніцы першымі перайшла ў рукі княжацкага дому Ліхтэнштэйнаў (гэта адбылося ў XIII стагоддзі), то іх далейшая гісторыя была непарыўна звязана з развіццём і ўзбагачэннем гэтага роду. У XVII стагоддзі там з'явілася летняя рэзідэнцыя кіруючых князёў Ліхтэнштэйна . Палац быў спраектаваны і збудаваны архітэктарамі Іаганам Бернхардам Фішэрам фон Эрлахам , Даменіка Марцінелі , і Антон Іаханам Оспелам у барочным стылі.
У 1846 — 1858 гадах ён быў перабудаваны ў неагатычным стылі пад кіраўніцтвам архітэктара Георга Вінгельмюлера . Каля палаца разбіў англійскі сад , у якім размешчаны некалькі пабудоў Джозефа Хардмута , у тым ліку штучныя руіны сярэднявечнага замка (1801 ) на беразе ракі Дые і адзіночны 60-мятровы мінарэт (1797 —1804 ).
Гл. таксама
Літаратура
JUŘÍK, Pavel. Moravská dominia Liechtensteinů a Dietrichsteinů. Praha : Libri, 2009. 424 s. ISBN 978-80-7277-403-6 .
Anton Rzehak: Prähistorische Funde aus Eisgrub und Umgebung. (1905)
Michael Witzany: Die Markgrafschaft Mähren und die Marktgemeinde Eisgrub. Band 1–3, (1901/07)
Isidor Herrisch: Die Judengemeinde zu Eisgrub in Mähren. (1932)
Anton Kreuzer: Eisgrub und das Hochstift Regensburg. (1970)
Hans Recht: Eisgrub in graphischen Bilddarstellungen des 18. und 19. Jahrhundert (1979)
Miloš Stehlík: Schloss Lednice (Eisgrub).
Hilde Bayer: Eisgrub. 1987
Wenzel Max: Thayaland, Volkslieder und Tänze aus Südmähren , 1984, Geislingen/Steige
Karl Abzieher: Eisgrub – Kriegerdenkmal
Fritz Lange: Südmähren - Bilder erzählen Geschichte , Sutton-Verlag 2010, ISBN 978-3-86680-658-0
Спасылкі