У 1849 годзе ён уступіў у прускую армію; прайшоў усе ступені армейскай кар'еры. Удзельнічаў у Аўстра-прускай вайне (1866) у чыне маёра генеральнага штаба пры галоўнакамандуючым Першага корпуса. У час Франка-прускай вайны (1870—1871) — у чыне падпалкоўніка на пасады главы штаба Пятага корпуса. У 1877 годзе атрымаў чын генерала, у 1882 быў прызначаны камандуючым 30-й дывізіі ў Мецы. З 1883 па 1888 год ён узначальваў Імперскае Адміралцейства і выявіў на гэтай пасадзе выдатны адміністратарскі талент.
На кароткі час ён быў прызначаны камандуючым Дзясятага корпуса, пасля чаго ў лютым 1890 года быў выкліканы кайзерам Вільгельмам II у Берлін. Ён быў паінфармаваны, што кайзер жадае бачыць яго на пасадзе рэйхсканцлера замест Ота фон Бісмарка, калі той не пагодзіцца на прапанаваныя кайзерам змены ва ўрадзе. Пасля адстаўкі Бісмарка 18 сакавіка1890 года, Капрыві быў прызначаны канцлерам Германскай імперыі і міністрам-прэзідэнтам (прэм'ер-міністрам) Прусіі.
Урад Капрыві праводзіў палітыку, вядомую сярод гісторыкаў як «новы курс», якая ва ўнутраных справах характарызавалася паразуменнем з сацыял-дэмакратамі (урад Капрыві не стаў працягваць антысацыялістычны закон 1878 года). Астатнія навіны былі малаважнымі: усталяваны абавязковы нядзельны дзень адпачынку і 11-гадзінны рабочы дзень для жанчын. Забаранялася дзіцячая праца да 13 гадоў. У Прусіі ўведзены прагрэсіўны падаходны падатак. Значна павялічаны армія і флот.
Занзібарскі дагавор выклікаў абурэнне дзейнасцю Капрыві сярод уплывовых пракаланіяльных палітычных груп, тады як яго палітыка свабоднага гандлю сустрэла супраціўленне сярод кансерватыўных аграрнікаў — прыхільнікаў пратэкцыянізму.
У 1892 годзе пасля няўдачы свайго праекта закона аб адукацыі ў прускім парламенце, Капрыві падаў у адстаўку з пасады прускага міністра-прэзідэнта, і яго змяніў граф Бота фон Эйленбург. Гэта стала прычынай нязручнага падзелу ўлады паміж канцлерам і прускім прэм'ерам; двоеўладдзе завяршылася адстаўкай абодвух 28 кастрычніка1894 года і заменай іх на князя Хлодвіга цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрста.