Кім Сын Гю (кар.: 김승규; 30 верасня 1990, Рэспубліка Карэя) — карэйскі футбаліст, брамнік клуб «Аш-Шабаб» і зборнай Рэспублікі Карэя.
Кар’ера
У прафесійным футболе дэбютаваў у 2008 годзе, выступаючы за каманду «Ульсан Хендэ».
У 2007 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Рэспублікі Карэя, прыняў удзел у 12 гульнях на юнацкім узроўні. У 2009 годзе прыцягваўся ў склад маладзёжнай зборнай Рэспублікі Карэя. На маладзёжным узроўні адыграў у 16 афіцыйных матчах.
У 2013 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Рэспублікі Карэя. На дадзены момант правёў у форме галоўнай каманды краіны 33 матчы. У 2014 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай на Чэмпіянат свету ў Бразіліі.
У 2016 годзе перайшоў у «ФК Вісэл Кобэ». У 2018 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай на Чэмпіянат свету ў Расіі.
Крыніцы