Кіева-Святошынскі раён[1] (укр.: Ки́єво-Свято́шинський райо́н) — былая адміністрацыйная адзінка ў цэнтры Кіеўскай вобласціУкраіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кіеў[1] (укр.: Київ).
Гісторыя
Скасаваны 17 ліпеня2020 года пасля завяршэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.
Геаграфія
Плошча 726 км². Асноўныя рэкі — Ірпень, Ніўка.
Раён мяжуе на поўначы з Барадзянскім і Вышгарадскім, на поўдні — з Васылькіўскім і Абухіўскім, на захадзе — з Макарыўскім раёнамі Кіеўскай вобласці, на ўсходзе — з горадам Кіевам.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 154 354 чалавекі (даныя 2006 г.), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 72 447 чалавек. Усяго налічваецца 52 населеныя пункты.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх, 1 пасялковага і 25 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 49 сёлаў.