Кускатлан (ісп.: El Señorío de Cuzcatlán) — дзяржава дакалумбавага часу на тэрыторыі сучаснага Сальвадора ад ракі Пас да ракі Лемпа.
Кускатлан быў створаны на мяжы IX - X стст. перасяленцамі з земляў тальтэкаў, якія гаварылі на мове наўатль, роднаснай ацтэкскай. У культурным стаўленні яны ўяўлялі сабою змешванне раннеацтэкскай культуры і культуры мая.
Канчаткова заваявана 17 чэрвеня 1524 г. войскамі Педра дэ Альварада. Сучаснымі нашчадкамі жыхароў Кускатлана з'яўляюцца піпілі.
Пісьмовых помнікаў, кодэксаў і інш. не захавалася, хоць іспанскія храністы — Хуарас, Паласес, Ласана і інш. — сцвярджаюць, што яны існавалі.