Кумар |
Род дзейнасці |
легендарны князь дулебаў |
Кумар — легендарны князь дулебаў.
Паданне пра Кумара і Гуда запісаў у XIX ст. Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле падання, Кумар быў уладаром племя дулебаў (у паданні дулаў), якое быццам вызначалася ціхім і добразычлівым норавам. Аднойчы Кумар выйшаў са свайго жытла і ўбачыў на дарозе «тор» ад колаў, які, на думку Татура, быў следам перадавога атрада чужынцаў. Неўзабаве на землі дулебаў уварваліся варожыя плямёны. Правадыр чужынцаў -- Гуд, выклікаў Кумара на двубой і забіў яго, захапіў землі дулебаў.
Імаверна, паданне апісвае рэальныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў II—III ст., калі праз яе прасоўваліся плямёны готаў, увасабленнем якіх і стаў Гуд. Назоў дулы, як лічыцца, ёсць варыянтам назвы славянскага племя дулебаў. У выніку сутыкнення з готамі яны былі заваяваны і ўвайшлі як даннікі ў склад Гоцкай дзяржавы.
Паданне пра Кумара і Гуда лягло ў аснову верша Каруся Каганца «Сцяты камень».
Зноскі
Літаратура
- Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — 2-е выданне. — Мн., 2001.
Спасылкі