Куйта |
---|
фінск.: Kuittijärvet |
|
Морфаметрыя |
Плошча |
257 км² |
Найбольшая глыбіня |
34 м |
Размяшчэнне |
Краіна |
|
|
|
|
|
Куйта (фін. Kuittijärvet) — група з трох азёр у Карэліі ў басейне ракі Кемь: Верхняе Куйта, Сярэдняе Куйта і Ніжняе Куйта. Азёры выцягнутыя дугападобна на 140 км у шыротным кірунку. Усе азёры замярзаюць у лістападзе, адкрываюцца ў пачатку траўня. Паміж сабой азёры звязаныя пратокамі. Пратока з возера Верхняе Куйта ў возера Сярэдняе Куйта мае даўжыню каля 8 км, часткова праходзіць па менш буйному возера Алаярві. На перамычцы паміж Сярэднім Куйта і Ніжнім Куйта (Луусальмскім праліве) стаіць карэльскі пасёлак Луусалмі. Пасля будаўніцтва плаціны напачатку ракі Кемь ў 1956 Сярэдняе Куйта і Ніжняе Куйта ператвораныя ў вадасховішча.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.566
Спасылкі