Кузні́ца[1] (польск.: Kuźnica) — вясковая гміна ў Польшчы, уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Кузніцы. Плошча гміны складае 133,41 км². Станам на 2013 год у гміне Кузніца пражывалі 4276[2] чалавек, шчыльнасць — 32,3 чал./км².
На тэрыторыі гміны размешчаны пагранічны пераход з Беларуссю Кузніца — Брузгі.
Самай вялікай ракой гміны з'яўляецца Ласасянка.
Зноскі
Спасылкі