Крысціян-Жак (фр.: Christian-Jaque, сапр. імя Крысціян Альбер Франсуа Мадэ — фр.: Christian Albert François Maudet; 4 верасня 1904 — 8 ліпеня 1994) — французскі рэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія
Вучыўся на архітэктара. З 1924 займаўся маляваннем кінаафіш, пасля — кінажурналістыкай. Як рэжысёр дэбютаваў у 1932 годзе. Працаваў з найбуйнымі французскімі кінааператарамі, актрысамі і акцёрамі Францыі, Італіі і іншых краін.
З 1947 па 1953 год быў у шлюбе з актрысай Рэнэ Фор. У 1954—1959 быў жанаты з актрысай Марцін Кароль (у яе гэта быў другі шлюб, у яго — чацвёрты), якую зняў у фільмах «Лукрэцыя Борджыя», «Мадам Дзюбары», «Нана», «Наталі».
Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Крыніцы
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|