Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ (шведск.: Kristina Stigsdotter Hvide, дацк.: Christine Stigsdatter Hvide; каля 1145 ― каля 1200) ― каралева-кансорт Швецыі, жонка Карла VII Сверкерсана і маці караля Сверкера II Карлсана.
Біяграфія
Крысціна Стыгсдотэр была дачкой дацкага двараніна Стыга Токесена (пам. 1150) з дынастыі Хвідэ з Сконэ (на той момант ― правінцыя дацкага каралеўства) і дацкай прынцэсы Маргарэт Кнудсдатэр, якая была дачкой караля Даніі Кнуда Лаварда.
Крысціна выйшла замуж за караля Швецыі Карла VII у 1163 (або ў 1164) годзе і з таго часу жыла ў Швецыі. У 1163 годзе шведскі ярл Гуторм сустрэў яе ў Сконэ і адправіўся з ёй у Швецыю. Гісторыкі мяркуюць, што іх вясельная цырымонія адбылася пасля інтранізацыі новага арцыбіскупа Упсалы Стэфана ў 1164 годзе. Пасля таго, як яе муж быў зрынуты і забіты ў Вісінгсё ў 1167 годзе (верагодна, забойства здзейснілі людзі Кнута Эрыксана), Крысціна збегла ў Данію разам са сваім сынам. Пасля смерці Кнута Эрыксана яе сын быў абраны каралём Швецыі і стаў вядомы пад імем Сверкер II.
Даты нараджэння і смерці Крысціны Стыгсдотэр дакладна невядомыя, але гісторыкі мяркуюць, што яна нарадзілася каля 1145 года і памерла каля 1200 года.
Дзеці
Продкі
Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ — продкі |
---|
|
Зноскі
Літаратура
- Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|