У 1950—1970-я гг. пабудаваны 4- і 5-павярховыя інтэрнаты па тыпавых праектах[1].
Навучальна-лабараторны корпус (праспект Фрунзэ, 23) пабудаваны ў 1981 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага і А. Ільінова. Уяўляе сабой 5-павярховы будынак, асіметрычнай кампазіцыі. Пластыку галоўнага фасада ўзбагачаюць цэнтральныя і бакавыя рызаліты, якія кантрасна вылучаюцца на фоне гладкай паверхні сцен з рытмічна размешчанымі на ёй амаль квадратнымі аконнымі праёмамі. Да цэнтральнага рызаліта прыбудаваны 1-павярховы крывалінейны ў плане аб’ём, дзе размешчаны вестыбюльная група памяшканняў. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі вестыбюль, лесвічна-ліфтавы вузел, холы; лабараторыі і аўдыторыі размешчаны ўздоўж калідораў[1].
У 2010 годзе ўведзены ў строй марфалагічны корпус, а ў 2011 года асобны будынак медыцынскай бібліятэкі ВДМУ[2].
Зноскі
↑ абвМедицинский институт // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
Медицинский институт // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.