Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі.
Займаўся праблемамі эканамічнай раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта. Рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж. М. Кейнса.
Адзін са стваральнікаў тэорыі эканамічнай раўнавагі ў капіталізме, галоўнай умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі.
Паслядоўнік Т. Р. Мальтуса. Лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0